“Пінская справа”: Міліцыянты з Лунінца і Іванава не запатрабавалі маральнай кампенсацыі



У судзе Маскоўскага раёна Берасця працягваецца працэс над другой групай фігурантаў “пінскай справы”.

Цягам тыдня свае паказанні даюць пацярпелыя, якімі па версіі следства з’яўляюцца 109 міліцыянтаў. Гэта не толькі пінскія сілавікі, увачары 9-га жніўня ў горад над Пінай прыбыла падмацаванне са Століна, Лунінца і Іванава.

„Лунінецкія і іванаўскія міліцыянты не заяўляюць патрабаванне аб кампенсацыі. Але агульная сума ўжо ўражвае,” – адзначае старшыня Пінскай арганізацыі сацыял-дэмакратаў Вераніка Іванова:

– Сумы тыя ж самыя. На сённяшні дзень запрошаная сума набліжаецца да 300 тысячаў рублёў. Якая будзе выніковая, цяжка сказаць. У нас яшчэ сёння працэс, у нас заўтра працэс. Таму выніковая сума будзе вядома толькі ў сераду. У якім аб’ёме яе зацвердзіць суд, я не ведаю, але ў поўным аб’ёме яна дакладна не будзе зацверджана.

У ходзе працэсу над першай групай фігурантаў “пінскай справы” міліцыянты з Лунінца і Іванава таксама не заяўлялі маральную кампенсацыю, але звыш 70 сілавікоў з Пінска і Століна запатрабавалі спагнаць з палітвязняў выплаты. У выніку, агульная сума, якую зацвердзіў суд склала 210 тысяч рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя