Пінская міліцыя назвала лічбу ўдзельнікаў сутычкі з сілавікамі
У ходзе працэсу над другой групай фігурантаў “пінскай справы” кіраўніцтва міліцыі Пінска назвала канкрэтную лічбу ўдзельнікаў сутычкі з сілавікамі. Паводле іх версіі, увечары 9-га жніўня пад будынкам Пінскага гарадскога выканкама 150 чалавек учынілі масавыя беспарадкі.
Праваабаронца Алесь Рамановіч сумняецца ў праўдападобнасці агучанай лічбы:
– Самае цікавае, што пацярпелых 109 чалавек. І атрымліваецца, што 150 чалавек фактычна пабілі 109 міліцыянтаў, якія былі ў форме, якія былі са шчытамі, якія былі ўзброены дубінамі. Цікавая, канешне, сітуацыя. Лічба была 150 чалавек удзельнікаў масавых беспарадкаў. Менавіта беспарадкаў. Не масавых нейкіх акцый, якія былі недазволеныя, менавіта беспарадкаў.
На сённяшні дзень па гучнай “пінскай справе” на тэрміны ад чатырох да шасці з паловаю гадоў зняволення ўжо асуджана 24 жыхара Пінска, усе яны прызнаныя беларускімі праваабаронцамі палітвязнямі.
Беларускае Радыё Рацыя