Пінскі чыгуначны вакзал: Дэзінфекцыю робім праз кожныя тры гадзіны



За апошні тыдзень істотна павялічылася колькасць пасажыраў у цягніках эканом-класа. Гэта абумоўлена так званым “дачным сезонам”. На працягу дня як мінімум двойчы назіраецца пік – раніца і вечар, калі і вакзалы і электрычкі перапоўненыя, – паведамляюць супрацоўнікі чыгункі.

“Дэзінфекцыю робім праз кожныя тры гадзіны і пасля хвалі пасажыраў”, – кажа супрацоўнік чыгуначнай станцыі “Пінск” Дзмітрый Кулеша:

– Раз у тры-чатыры гадзіны праводзіцца поўная прыборка памяшканняў вакзала з ўжыванне  дэзінфекцыйных вадкасцяў. На ўсіх выхадах і уваходах вывешаны дазатары з антысептыкамі. Выдаюцца работнікам маскі, пальчаткі. Праціраюцца ўсе дзвярныя ручкі, усе поручні.

Транспартнікі яшчэ загадзя рыхтаваліся да таго, што з 1 траўня павялічыцца хваля пасажыраў, асабліва людзей сталага веку. У краіне з траўня па кастрычнік дзейнічае 50% зніжка для пенсіянераў на праезд у прыгарадных аўтобусах і цягніках эканом-класа.

Беларускае Радыё Рацыя