Пінскі лясгас праводзіць эксперымент
На Берасцейшчыне Пінскі лясгас праводзіць эксперымент, па выніках якога будзе пастаўлена адзнака грамадзянам за тое, як яны шануюць і зберагаюць створаныя для адпачынку зоны.
Новае месца для культурнага часу правядзення працаўнікі лясгасу стварылі на Піншчыне, і зрабілі відэазапіс адразу пасля адкрыцця. Па задумцы, аналагічны відэазапіс зробяць праз тыдзень і прадэманструюць, якую прыгажосць пасля сябе пакідаюць несумленныя суайчыннікі.
Паводле адміністрацыі Пінскага лясгасу, ім надакучыла змагацца з такімі грамадзянамі і ствараць новыя зоны адпачынку, каб літаральна за некалькі дзён іх ператварылі ў сметніцу. Відэазапіс у першую чаргу хочуць прадэманстраваць рэгіянальным уладам, каб яны больш не патрабавалі ствараць такія аб’екты.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
Фота аўтара