Пінскі праваабаронец абскарджвае прысуд
Сёння Берасцейскі абласны суд разгледзіць скаргу праваабаронцы з Пінску Алеся Рамановіча.

Ён нязгодны з рашэннем пінскага суда, які прызнаў яго вінаватым у правядзенні 3 красавіка несанкцыянаванага адзіночнага пікета і пакараў штрафам у памеры 3800 рублёў. Падставай для такога рашэння стала тое, што праваабаронца пад час прагулкі па гістарычным цэнтры меў на куртцы нагрудны значак „Пагоня”.
Алесь Рамановіч гаворыць, што справа суцэльна фармальная:
– Я не выказваў ніякіх лозунгаў, ніякіх палітычных патрабаванняў, гэтага нідзе не было зафіксавана. Атрымліваецца так, што сам значок гэта і ёсць мой пікет. Але ж сам герб “Пагоня” не з’яўляецца забароненым і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Праваабаронца не мае надзеі на тое, што абласны суд адменіць рашэнне гарадской інстанцыі, але разлічвае на адпраўку справы на пераагляд.
Беларускае Радыё Рацыя
