Пінскі журналіст Віктар Ярашук: Няма за што караць
6 кастрычніка ў Пінску працягнецца суд над незалежным журналістам. Разгляд адміністрацыйнай справы пачаўся яшчэ 23-га верасня, але адзін раз суддзя накіроўваў матэрыялы на дапрацоўку, а ў другі раз паседжанне перанеслі з-за перагрузу ў працы суда. Ярашука судзяць за ўдзел 13-га верасня ў “Жаночым маршы”.
“Няма за што караць”, так журналіст каментуе зацягванне працэсу:
– Нічога не магу сказаць, пакуль не будзе выраку. Я, напрыклад, не лічу, што там было шэсце. Гэта пешаходная вуліца. Я лічу, людзі гулялі. І маюць на гэта права. Як я разумею, мяне няма за што судзіць. Ну а калі буду асуджаны, то можна будзе так і сказаць: гэта журналіст, трэба каб ён не выступаў, каб не даваў інфармацыю.
У Пінску адміністрацыйны арышт у дзесяць сутак ужо адбыў журналіст-фрылансер Андрэй Якімуш. Такое ж пакаранне вынеслі і журналісту “Медыя-Палессе” Яўгену Нікалаевічу, але ён пакуль на волі, бо абскарджвае рашэнне ў абласным судзе.
Беларуская Радыё Рацыя
