Плакат па-расейску і з памылкамі



У цэнтры Слоніма на плошчы Леніна на днях з’явіўся вось такі вялікі расейскамоўны плакат, які вывесіў Слонімскі райвыканкам. З’явіўся ён якраз напярэдні Дня роднай мовы і Дня абаронцаў Айчыны.

zfullsize_distr

У расейскамоўным тэксце ажно тры памылкі. Цяпер слонімцы смяюцца, маўляў, чыноўнікі не ведаюць ні роднай мовы, ні рускай. І нават аб’явілі ў Слоніме на мясцовых сайтах жартоўны конкурс: хто знойдзе больш памылак – той атрымае прыз. І, сапраўды, плакат з памылкамі – прыклад адукаванасці тых, хто любіць і “говарыт на общепонятном”.

Барыс Баль. Беларускае Радыё Рацыя. Слонім

Фота аўтара