Плакаты супраць алкагалізму на слонімскіх прыпынках



Сябры Слонімскай суполкі БХД працягваюць актыўна ўдзельнічаць у кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю”. У нядзелю, 17 траўня, сябры БХД расклеілі ў цэнтры горада на гарадскіх аўтобусных прыпынках каляровыя плакаты “Яго будучыня ў тваіх руках” і “Будзьце прыкладам для сваіх дзяцей”.

Падобныя плакаты ў бліжэйшыя дні будуць распаўсюджаны і па вёсках, а таксама раздадзены на прадпрыемствы і навучальныя ўстановы Слонімшчыны. Гэта акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей, які будзе адзначацца 1 чэрвеня.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.

Фота аўтара.