Планы праваабаронцаў



На IV Беларускім праваабарончым форуме ў Вільні былі абмеркаваныя варыянты развіцця праваабарончага сектару на бліжэйшыя 5-10 гадоў.

У дыскусіі прынялі ўдзел Алесь Бяляцкі – старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна”, Уладзь Вялічка – старшыня каардынацыйнага камітэта “Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці “Усходняга партнёрства”, праваабаронцы Сяргей Драздоўскі, Саша Кулаева, Дзіна Шаўцова, Алег Гулак і Андрэй Стрыжак і іншыя.

Кажа Алесь Бяляцкі:

Мы бачым, што пазнавальнасць праваабаронцаў невялікая. Уплывы ў нас дастаткова абмежаваныя. Бачым яшчэ нейкія моманты, якія дастаткова трывожныя для нас і якія проста даюць ежу для роздуму і даюць магчымасць планаваць сваю дзейнасць, рабіць свае стратэгіі з тым, каб усё ж такі спрабаваць быць больш актуальнымі, пазнавальнымі, больш патрэбнымі ў грамадскім беларускім жыцці.

Шмат паступіла прапаноў наконт будучай працы праваабаронцаў. Слушнай аказалася прапанова Сашы Кулаевай наконт кампаніі па адмене адміністрацыйнага арышту як формы палітычнага ціску. Паколькі менавіта адміністрацыйны арышт у такім кантэксце з’яўляецца формай пастаяннай падтрымкі страху ў грамадстве.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

 

 

Беларускае Радыё Рацыя