«Платформа» аднавіла працу і запускае новы сайт
«Платформа» — або прыватная інфармацыйная ўстанова «Нью Платформ інавэйшн» — заявіла пра аднаўленне сваёй дзейнасці. Пра гэта паведаміў праваабаронца Андрэй Бандарэнка.
Новы сайт установы мае запрацаваць 27-га ліпеня.
Прыгадаем, што Андрэй Бандарэнка выйшаў на волю 31 сакавіка. У 2014 годзе яго прызналі вінаватым у злосным хуліганстве ў дачыненні да трох грамадзян і асудзілі на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Часткова Бандарэнка прызнаў віну, але сцвярджаў, што пакаралі яго ў выніку правакацыі. Паводле амністыі, пакаранне яму скарацілі на год.
Установа «Платформа» займалася маніторынгам месцаў зняволення.
