Платформа «Новая Беларусь» просіць дапамогі, каб рухацца хутчэй



Каманда платформы «Новая Беларусь» просіць беларусаў падтрамаць бягучую дзейнасць ініцыятывы невялікімі сумамі. Платформа з’явілася як сацыяльная і культурная пляцоўка і рухаецца ў бок базы развіцця грамадзянскай супольнасці ў альтэрнатыве да рэжыму Лукашэнкі. Кажа адказны за камунікацыю ў праекце «Новая Беларусь» Глеб Германчук:

— Функцыя падтрымаць праект існавала ўжо даўно, з самага пачатку праекту. Змеркавалі нагадаць беларусам, што ў нас існуе такая опцыя, мы будзем радыя, калі нас падтрымаюць. Першым крокам для сапраўднай … дзяржавы, гэта вельмі важны праект. Памятаем аб беларусах, што цяпер у краіне: працуем над сайтам, для тых, хто не можа карыстацца нашай аплікацыяй. Тыя, хто цяпер у Беларусі, гэты сайт можна будзе глядзець без VPN. Калі вы ў Беларусі, то данаціць, выкарыстоўваючы беларускія карткі, нельга.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле

Вядома, платформа «Новая Беларусь» рыхтуе да запуску інструментаў для вылучэння ініцыятываў, петыцый і іх публічных абмеркаванняў у Беларусі і ў замежжы. Акрамя гэтага ў планах ініцыятывы зладзіць на платформе незалежныя прэзідэнцкія выбары Беларусі ў 2025 годзе.

Падтрымаць можна тут

Беларускае Радыё Рацыя