Платформа «Новая Беларусь»: «Усё будзе легальна»
Платформа «Новая Беларусь» у партнёрстве з «Народнымі амбасадамі» запусціла праект «Усё будзе легальна», праз які можна атрымаць інфападтрымку легалізацыі беларусаў па ўсім свеце.
Пра мэту праекта і далейшыя планы асноўнай ініцыятывы распавёў стваральнік платформы «Новая Беларусь» Павал Лібер:
-Гэта быў адказ на сітуацыю, якая нядаўна адбылася, калі быў прыняты ўказ, па якім беларусы за мяжой перасталі мець магчымасць абменьваць свае пашпарты. Спачатку “Народныя амбасады” выйшлі з дастаткова добрым даведнікам, што людзям рабіць у розных краінах, як падавацца на “Пашпарт замежніка” і якія яшчэ ёсць шляхі, калі чалавек не можа вярнуцца ў Беларусь. І пасля мы сумесна з “Народнымі амбасадамі” запусцілі наш праект, ён акрамя даведачнай інфармацыі ўтрымлівае магчымасць для людзей абмяркоўваць, дзяліцца досведам, прапаноўваць ідэі. Беларусы за мяжой могуць лепш зразумець што ім рабіць у выпадку, калі вяртацца ў Беларусь яны не могуць, а пашпарт трэба мяняць.
Каб скарыстацца праектам «Усё будзе легальна» ці іншымі магчымасцямі платформы «Новая Беларусь» для вырашэння справаў у міграцыі па ўсім свеце, дастаткова спампаваць ці абнавіць аплікацыю «Новая Беларусь».
Спасылка на праект: https://found.ee/usio_lehalna.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота «Новая Беларусь»