Плошча Леніна ў Слоніме павінна быць Тэатральнай
Газета Слонімскіх раённага выканаўчага камітэта і райсавета дэпутатаў “Слонімскі веснік” на сваім сайце апублікавала апытанне: ці трэба перайменаваць плошчу Леніна ў Тэатральную плошчу? Цяпер ідзе актыўнае галасаванне. І ўжо 65% наведвальнікаў сайта прагаласавалі за перайменаванне плошчы.
Дарэчы, на плошчы знаходзіцца будынак Слонімскага драматычнага тэатра.Побач сёлета 1 верасня тут будзе ўстаноўлены помнік канцлеру Вялікага Княства Літоўскага, былому слонімскаму старосту Льву Сапегу (1557-1633).
На пачатку 1990-ых гадоў слонімцам удалося перайменаваць плошчу Горкага ў плошчу Льва Сапегі. Але там помнік Льву Сапегу ставіць нельга. Па-першае, там няма месца і вялікі рух машын. Па-другое, плошча Леніна знаходзіцца ў самым цэнтры старога Слоніма.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота slonves.by