Плюс чатыры палітзняволеных на Берасцейшчыне



Плюс чатыры палітзняволеных на Берасцейшчыне толькі за апошні тыдзень.

Праваабарончым цэнтрам „Вясна” вязнямі сумлення прызнаныя жыхары Берасцейскай вобласці Аляксандр Драздоў, Рыгор Гунько, Марк Антонаў і Давід Збаранскі. На дадзены момант яны знаходзяцца ў СІЗА №6 і №7, — распавяла валанцёр, спадарыня Ганна:

Пра тэндэнцыю колькасці палітзняволеных на Берасцейшчыне я б сказала, што яна не змяншаецца, бо нікога не вызваляюць. Акрамя таго ўжо пачаліся суды па крымінальных справах за жнівень. Чакаем, што так званая “вадамётная справа” хутка трапіць у суд. Гэта справа разбітая на некалькі частак. Так што, хутчэй за ўсё, хутка пачнуць з’яўляюцца новыя прозвішчы, пра якія праваабаронцы не ведалі.

“І ўсе гэтыя людзі па так званай „вадамётнай справе” таксама праваабаронцамі хутчэй за ўсё будуць прызнаныя палітвязнямі”, — дадала суразмоўца.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце