Плюс чатыры палітзняволеных на Берасцейшчыне



Плюс чатыры. Колькасць палітвязняволеных з Берасцейшчыны за апошні тыдзень дасягнула адзнакі ў 263 чалавека. Да спісу былі дададзеныя Вячыслаў Тарасаў, Зміцер Лагун, Вячыслаў Аўчук і Ігар Шумілаў.

58-мі гадовы жыхар Берасця Вячыслаў Тарасаў быў асуджаны да паўтары гады калоніі за два каментары ў інтэрнэце. Адное паведамленне было ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнка, а другое – у дачыненні да ГУБАЗ. Знаходзіцца ў СІЗА №7 горада Берасця.

Палітвязень Зміцер Лагун быў асуджаны за сарваны дзяржаўны сцяг. Жыхару горада Пружаны Берасцейскай вобласці прысуджаны адзін год калоніі.

Жыхар Пінска Вячыслаў Аўчук асуджаны за каментар, які ён пакінуў у сацыяльных сетках у 2021 годзе ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнка. Прысуд – два гады хіміі.

І палітвязень Ігар Шумілаў абвінавачваецца ў абразе прадстаўніка ўлады. Інвалід трэцяй групы да суда змешчаны ў СІЗА.

Беларускае Радыё Рацыя