Плюс пяць. Чарговы раз вырасла колькасць палітвязняў на Берасцейшчыне
Да спісу дададзеныя такія асобы як Антон Мельхер, Ірына Мельхер, Павал Рэзановіч, Любоў Рэзановіч і Сяргей Рэзановіч.
Палітвязні знаходзяцца ў СІЗА №7, што ў Берасці. Усе яны праходзяць па справе Аўтуховіча.
Антон Мельхер і Ірына Мельхер былі затрыманыя разам. Сын і маці спачатку знаходзіліся ў СІЗА КДБ у Менску, а потым былі пераведзеныя ў берасцейскае СІЗА. Прад’яўлены артыкул 289 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Акт тэрарызма.
Палітзвязень Павал Рэзановіч – былы супрацоўнік аддзелу прымусовага выканання Ленінскага раёна горада Берасця. Таксама спачату ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ у Менску, а потым быў пераведзены ў Берасце.
Прыкладна такая ж гісторыя у Любоў Рэзановіч і Сяргея Рэзановіча. Апошні да таго ж быў праваслаўным святаром, настаяцелем храма святога Архангела Міхаіла ў аграгарадку Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя