Плюс пяць палітвязняў на Берасцейшчыне



Плюс пяць палітвязняў на Берасцейшчыне. Агульная колькасць палітвязняў складае 122 чалавекі. Усе гэтыя асобы праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах:

– Cярод новых прызнаных палітвязняў – Ілля Бохан, Леанід Германовіч, Ілля Ягораў, Зміцер Качурка і Сяргей Цібец.

Ілля Бохан, Сяргей Цібец і Леанід Германовіч зараз знаходзяцца ў СІЗА №7 у Берасці і з’яўляюцца фігурантамі справы па пінскіх беспарадках.

Ілля Ягораў таксама знаходзіцца ў Берасці ў СІЗА №7, фігуруе ў берасцейскай справе па „карагодах”. Зміцер Качурка зараз у выпраўленчай калоніі адкрытага тыпу № 39 і фігуруе ў „карагоднай” справе.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце