Плюс тры. На Берасцейшчыне чарговы раз вырасла колькасць палітвязняў



Гэтым разам палітычнымі вязнямі прызнаныя Ілля Верамей, Уладзімір Кабрынец і Аляксей Якубук.

Ілля Верамей і Уладзімір Кабрынец знаходзяцца ў СІЗА №7 у Берасці. Яны фігуруюць па артыкуле 293 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. А менавіта- за падзеі, што адбыліся 10 жніўня мінулага году ў абласным цэнтры.

Аляксей Якубук зараз знаходзіцца ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу №46. Яму прысуджана паўтары гады абмежавання волі. Падставай стала „карагодная” справа. 13 верасня мінулага году берасцейцы вадзілі карагод на перакрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Для разгону пратэстуючых быў ужыты вадамёт.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя