“Поедем поедим” каля Курапатаў – свядомая правакацыя ўладаў
З’яўленне забаўляльнай установы “Поедем поедим” каля Курапатаў, месца масавага знішчэння ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, – свядомая правакацыя ўладаў.
Гаворыць кінарэжысёр Юры Хашчавацкі:
– Я думаю, што гэта, канешне ж, правакацыя, зладжаная менавіта ўладамі, якія некалькіх ідыётаў развялі на тое, каб тыя ўклалі грошы ў такое. Гэтыя ідыёты ўжо кусаюць сабе локці, а грошай шкада. Ідыёты яны, бо не ведалі гэтай гісторыі. Альбо яны цынічныя і думаюць, што такія ж цынічныя і ўсе іншыя вакол. Калі яны сутыкнуліся з цвёрдасцю людзей, у якіх ёсць прынцыпы, яны абалдзелі.
Еўрапейскі дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму адзначаецца 23 жніўня, у дзень, калі СССР і гітлераўская Нямеччына падпісалі дамову аб ненападзе, якая падзяліла Еўропу на сферы ўплыву.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск