Полацак застаўся без круізаў па Дзвіне



Пасажырскае судна „Віцебск” пачало курсіраваць па Дзвіне ў Полацку і ​​Наваполацку ў 2015 годзе. Водныя экскурсіі скончыліся з будаўніцтвам Полацкай гідраэлектрастанцыі.

Два цеплаходы пачалі курсіраваць у Віцебску 8 гадоў таму, піша газета «Рэспубліка». Мясцоваму бюджэту два судны абышліся амаль у мільён даляраў. Каб укладанні акупіліся, было вырашана ладзіць рачныя экскурсіі не толькі ў Віцебску. У 2015 годзе цеплаход «Віцебск» пачаў курсіраваць па Дзвіне ў раёне Полацка і Наваполацка.

У новага маршрута былі добрыя перспектывы: Полацк прывабны сваёй гісторыяй і маляўнічымі відамі. Акрамя гэтага, новая забаўка адразу палюбілася гараджанам. Але неўзабаве рачныя круізы прыйшлося адкласці, бо пачалося будаўніцтва Полацкай ГЭС. Справа ў тым, што пры яе ўзвядзенні не пабудавалі шлюз, з-за чаго судам стала немагчыма праходзіць з Віцебску да Полацка і Наваполацка.

Адмена рачных рэйсаў у Полацк негатыўна адбіваецца на турызме і выручцы «Віцебскводтранса» РУЭСП «Днепра-Бугскі водны шлях». Ці чакаць з’яўлення шлюза на Полацкай ГЭС – пакуль невядома. Як звычайна, усё залежыць ад фінансавання.

Раней казалася і пра будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС. Яна павінна размесціцца на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна паміж Віцебскай і Полацкай гідраэлектрастанцыямі. Для забеспячэння прапускной здольнасці Дзвіны тут прадугледжана будаўніцтва ў створы ГЭС суднаходнага шлюзу. Прыкладны кошт праекта складае 186 млн даляраў. Пачаць будаўніцтва плануюць у 2019 годзе.

Пакуль не зусім зразумела, што будзе і з экскурсіямі на дракары, які быў пабудаваны спецыяльна для Полацка. Пракаціцца на ладдзі вікінгаў можна было падчас «Ночы музеяў» у Полацку. Як паведамілі рэдакцыі gorod214.by ў Полацкім турцентры, дракар пакуль не будзе курсіраваць па Дзвіне на пастаяннай аснове. На Дзень незалежнасці экскурсій таксама не было.

gorod214.by