Полацкія краязнаўцы занепакоены неналежным станам помнікаў



Першым пра неналежны стан полацкіх помнікаў забіў трывогу полацкі краязнаўца Андрэй Бухавецкі. Ён сфатаграфаваў пастаменты помнікаў Францыску Скарыну і Сімяону Полацкаму, якія пачалі развальвацца, і даслаў у розныя беларускія выданні. Матэрыял Бухавецкага надрукаваў інфармацыйны сайт Полаччыны “Химик”. Гарадскія ўлады млява адрэагавалі на крытыку і крыху “падлаталі” пастамент Скарыны. Праўда, пасля гэтага ён пачаў выглядаць яшчэ больш занядбана.

А летась адбыўся скандал з мемарыяльным знакам “У нескладовае”. Хтосьці пакалечыў літары на гэтым помніку. Прайшоў ужо амаль год, але ніхто не збірацца рэстаўраваць помнік.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік