Полацкія выкладчыкі звярнуліся да ўладаў



Выкладчыкі і супрацоўнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта выступілі са зваротам да ўладаў і народу Беларусі. Відэаролік яны даслалі ў рэдакцыю TUT.BY.

— Беларусь — наш агульны дом, і іншага дома мы не маем. Дзяды і бацькі навучылі нас: у доме няма месца хлусні, хамству і гвалту. Гэта — не палітыка. Гэта — адвечныя законы чалавечай маралі, без якіх немагчыма «людзьмі звацца». Славутыя землякі — Еўфрасіння Полацкая, Францішак Скарына, Ян Баршчэўскі, Вацлаў Ластоўскі, Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін — пакінулі нам запавет: жыві ў любові, жыві па праўдзе, жыві сумленна, барані Беларусь ад зла. Нас многа розных — Беларусь адна. Дзеля Радзімы будзем разам, — заяўляюць выкладчыкі і супрацоўнікі ПДУ.

Яны патрабуюць „свабодных і справядлівых выбараў”, „вызвалення нявінна асуджаных і затрыманых”, „пакарання злачынстваў супраць чалавечнасці”.