Полк Каліноўскага развітаўся з загінулым ваяром
Добраахвотнік, імя якога не паведамляецца ў мэтах бяспекі, загінуў 7-га лістапада.
«Наш герой быў бацькам, гаспадаром і ваяром. Ён абраў цяжкі шлях барацьбы з агрэсіяй і бесчалавечнасцю са зброяй у руках. Ён абраў шлях вызвалення Беларусі праз вызваленне Украіны. Ён загінуў у баі, як герой. А мы ведаем, што героі не паміраюць! Памяць пра яго будзе жыць вечна ў Беларускім і Украінскім народзе!», — пішуць каліноўцы.
Гэта ўжо 16-ты беларус, які загінуў на вайне за незалежнасць Украіны ў 2022 годзе.