Полк Каліноўскага ўшанаваў памяць герояў Слуцкага збройнага чыну



Полк Каліноўскага прыгадвае герояў Слуцкага збройнага чыну, якія 102 гады таму змагаліся за незалежнасць Беларусі. Полк лічыць сябе нашчадкамі ўсіх, хто калісьці ваяваў за незалежнасць нашай Бацькаўшчыны.

Вы сталі прыкладам для будучых пакаленняў. Вы сапраўдныя героі. Менавіта ваш шлях мы з гонарам працягваем, ваюючы прама зараз з Расейскай імперыяй. Мы ўпэўненыя, што прыбярэм яе ўплыў з нашай роднай Беларусі і мэта, пастаўленая больш за стагоддзе таму, ажыццявіцца ў найбліжэйшай будучыні”,паведамляюць байцы ў сваім тг-канале.

Таксама байцы палка звярнуліся да беларусаў і заклікалі іх далучацца да добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне.