Польшча адкрывае восем візавых цэнтраў



Візавыя цэнтры Польшчы адкрыюцца ў Менску, Берасці, Горадне, Гомелі, Магілёве, Пінску, Баранавічах і Лідзе. У іх павінна знаходзіцца як мінімум 42 вакна для прыёму дакумэнтаў на візы і 20 месцаў для збору біяметрычных дадзеных заяўніка. З 23 чэрвеня беларусы для атрыманьня шэнгенскай візы павінны будуць падаць біяметрычныя дадзеныя – адбіткі ўсіх пальцаў рук і лічбавы фотаздымак. Згодна з умовамі тэндара ў візавых цэнтрах павінна быць неабходнае для гэтага абсталяванне. Заяўкі на ўдзел у тэндары будуць прымацца да 10 чэрвеня.

Прадугледжваецца, што цэнтры змогуць штогод прымаць 290 тыс. заявак на атрыманне віз, у тым ліку цэнтр у Менску – 80 тыс. Заяўкі можна будзе падаваць з панядзелка па пятніцу (акрамя дзяржаўных святаў) з 9.00 да 17.00. Рашэнне пра выдачу візы будзе прымацца на працягу дзесяці рабочых дзён. Пры неабходнасці разгляд дакументаў можа быць прадоўжаны да 30 дзён.

belta.by