„Польшча-Беларусь-Украіна 2014 – 2020” (абноўлена)
Гарадзенская і Берасцейская вобласці ўдзельнічаюць у еўрапейскіх праектах транспамежнага супрацоўніцтва, якія зрэалізуюцца ў межах праграмы “Польшча – Беларусь – Украіна 2014-2020”. Арыентыровачны бюджэт праграмы складае 175 мільёнаў 800 тысяч еўра, якія будуць выдаткаваныя на ажыццяўленне тэматычных мэтаў. У прыватнасці, на прасоўванне мясцовай культуры і захаванне гістарычнай спадчыны прызначана 30 мільёнаў 852 тысячы еўра, на падвышэнне дасяжнасці рэгіёнаў, развіццё ўстойлівага да кліматычных уздзеянняў транспарту і камунікацыйных сетак – 53 мільёны 399 тысяч, на вырашэнне агульных задач у вобласці абароны і бяспекі – 42 мільёны 323 тысячы і на спрыянне кіраваннем межамі і міграцыйнымі працэсамі – 31 мільён 643 тысячы еўра. Пэўную частку гэтых сродкаў атрымаюць і заходнія рэгіёны Беларусі. Гарадзеншчына і Берасцейшчына, на думку намесніка старшыні грамадскага аб’яднання “Рэспубліканскі турыстычна-спартовы саюз” Сяргея Каляды, становяцца ўсё больш прыцягальнымі для замежных партнёраў, якія ажыццяўляюць падобныя праекты, галоўнае, каб было жаданне вучыцца і плённа працаваць.
– Запрашаем, давайце абмяркуем. Вашыя ідэі, якія ў вас ёсць, іх можна аблічыць, і затым напісаць заяўку. Мы паспрабуем дапамагчы, каб гэтая заяўка была сапраўды тэхнічна правільна складзеная. Правесці навучанне, як гэтыя практы весці. І наперад у бой, калі ёсць жаданне – давядзі, што нечага варты.
Транспамежныя праграмы Еўразвяза, якія рэалізоўваюцца ў заходніх рэгіёнах Беларусі, накіраваныя на падвышэнне канкурэнтаздольнасці прыпамежных тэрыторый, падтрыманне мясцовых ініцыятываў, спрыяльных супрацоўніцтву насельніцтва і паляпшэнню якасці жыцця. Еўразвяз звычайна фінансуе 90% праектных выдаткаў, пакідаючы фінансаванне 10% краінам-удзельніцам праграмаў транспамежнага супрацоўніцтва.
* * *
Грамадскія слуханні праекта сумеснага аперацыйнага дакумента праграмы транспамежнага супрацоўніцтва еўрапейскага інструмента суседства „Польшча-Беларусь-Украіна 2014 – 2020” будуць адбывацца да 10 чэрвеня 2015 года.
На думку старшыні грамадскага аб’яднання „Рэспубліканскі турыстычна-спартыўны саюз” Сяргей Каляда пранавовы Еўразвяза мала выкарыстоўваюцца мясцовымі ўладамі:
– У праграмах транспамежнага супрацоўніцтва мы насамрэч выбіраем вельмі маленькую квоту. Нашыя партнёры так дастаткова агрэсіўна кажуць, што нам трэба змяніцца, нам трэба зразумець, што гэта грошы, гэта сродкі і не важна, якія яны.
У межах абмеркавання праграмы траснпамежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна запланавана таксама правядзенне канферэнцый па грамадскіх слуханнях. У Беларусі такая канферэнцыя адбудзецца 21 траўня ў Менск.
Беларускае Радыё Рацыя