Польшча можа вярнуць чыгуначнае злучэнне Беласток – Гародня
Польшча можа вярнуць чыгуначнае спалучэнне паміж Беластокам і Гародняй, але цягніка ў Варшаву дакладна не будзе, паведамляе rynek-kolejowy.pl.
Міністэрства інфраструктуры і будаўніцтва Польшчы вярнулася да пытання вяртання чыгуначных спалучэнняў з Гародняй. Мясцоваму перавозчыку Przewozy Regionalne прапанавана пралічыць кошт паўторнага запуску двух пар цягнікоў паміж Беластокам і Гародняй.
Пасля ліквідацыі цягніка ў Малкін і Элк у снежні мінулага года, чыгуначная станцыя ў Кузніцы застаецца закрытай для пасажырскіх перавозак. Гэта адбылося пры ранейшым кіраўніцтве Міністэрства інфраструктуры і будаўніцтва, якое так і не змагло вылучыць фінансаванне кірунку, але пры змене ўрада дадзенае рашэнне хоць і раскрытыкавалі, але пакінулі яго без зменаў.
Цяпер кампанія Przewozy Regionalne чакае адказ ад БЧ па пытанні аднаўлення руху, пасля чаго разлік кошту паўторнага адкрыцця міжнароднага чыгуначнага маршруту будзе перададзены ў міністэрства, дзе і будзе прымацца канчатковае рашэнне. Калі там заявяць пра гатоўнасць фінансаваць праект, цягнікі паміж Беластокам і Гародняй зноў вернуцца ў расклад.
Пры гэтым гаворкі пра падаўжэнне маршруту да Варшавы не варта. Максімум, да чаго можна вярнуцца, гэта да мадэлі абслугоўвання маршрутаў па графіку да чэрвеня 2014 года.
Як і чакалася, аднаўленне чыгуначнага спалучэння з Гародняй не вельмі цікавіць мясцовыя ўлады Падляшскага ваяводства, якое і павінна займацца гэтым пытаннем. Апошнія гады фінансаванне вялося з Варшавы, верагодна, такім яно застанецца і далей.
Фота Kasper Fiszer