Польшча развітваецца з прэзідэнтам Гданьска Паўлам Адамовічам



Пахавальная цырымонія трагічна памерлага прэзідэнта Гданьска Паўла Адамовіча пройдзе ў суботу ў базіліцы Святой Марыі ў Гданьску.

Сям’я памерлага папрасіла замест кветак і знічак перадаваць валанцёрам грошы на дабрачынную акцыю “Вялікі аркестр святочнай дапамогі”, а таксама падтрымаць гданьскі хоспіс. Арганізатарамі пахавальнай цырымоніі з’яўляюцца ўлады Гданьска ды сям’я нябожчыка. Паводле рашэння прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, у краіне з 17-ай гадзіны пятніцы да 19-ай гадзіны суботы, на час развітання з загінулым, абвешчана нацыянальная жалоба.

Прэзідэнт Гданьска Павел Адамовіч памёр у панядзелак у выніку нажавых раненняў, атрыманых ад зламысніка, які нанёс іх падчас адкрытага дабрачыннага мерапрыемства.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота PAP