Польская мова ў сістэме адукацыі Беларусі – пад пагрозай
Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі» пагражае нацыянальным меншасцям Беларусі паўнавартасна пазнаваць навуку на сваёй роднай лакальнай мове на ўсіх этапах навучання, як мяркуе генеральны консул Польшчы ў Гародні Анджэй Хадкевіч.
– Паводле новага кодэксу, канчатковы экзамен будзе здавацца на дзяржаўнай мове – расейскай ці беларускай. Гэта як бацькі ўжо вырашаць. А гэта значыць, вядома, што і дзеці, і бацькі будуць зацікаўлены ў тым, каб навучанне ў школе было на той мове, на якой будуць здавацца экзамены.
На думку Анджэя Хадкевіча, такая небяспека існуе, перадусім для дзвюх школ, якія маюць статус школаў з польскай мовай навучання – у Ваўкавыску і ў Гародні.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара