Польскія біскупы павіншавалі журналістаў з Сусветным днём СМІ



Прэс-сакратар Канферэнцыі епіскапату Польшчы пажадаў журналістам настойлівасці ў пошуках праўды, а таксама разумнасці ў перадачы інфармацыі. Сёння адзначаем 54-ы Сусветны дзень сродкаў масавай інфармацыі.

Ксёндз Лешак Генсяк (Leszek Gęsiak) падкрэсліў, што перадача інфармацыі як у традыцыйных сродках масавай інфармацыі, так і ў сацыяльных сетках павінна ажыццяўляцца з павагай да годнасці чалавечай асобы, пра што неаднаразова ўспаміналі святы Ян Павел ІІ і Папа Францішак.

„Інфармацыя, якую прадстаўляюць журналісты, не можа быць накіравана супраць іншага чалавека. Надзейная камунікацыя заўсёды ўлічвае годнасць чалавека і іх права на добрае імя”, – сказаў прэс-сакратар Канферэнцыі епіскапату Польшчы.

Святар таксама спаслаўся на зварот Папы рымскага Францішка, у якім ён заахвочвае людзей „дыхаць праўдай добрых гісторый, тых, якія будуюцца, а не тых, якія руйнуюць”.

polskieradio.pl