Польскія і беларускія навукоўцы абмяркоўваюць спрэчныя пытанні гісторыі
Заснавана гістарычная Камісія па справах складаных і спрэчных пытанняў у супольнай беларуска-польскай гісторыі.
Гвалтоўны прыход Савецкага Саюза ў Польшчу ў верасні 1939 года і асіміляцыя беларускай меншасці ў межах міжваеннай Польшчы. Гэта толькі некаторыя тэмы, на якія палякі і беларусы маюць розныя погляды, – кажа ўдзельнік канферэнцыі ў Менску, прафесар Беластоцкага Універсітэта Войцэх Сляшыньскі.
– Разважаем над тым, якія тэмы мы павінны ўзяць найперш для разгляду. Відавочна, такія тэмы, каб можна было з аднаго боку пачуць польскага навукоўцу, які агучыць польскі пункт гледжання, і каб затым свой пункт гледжання патлумачыў беларускі навуковец.
Першая сустрэча навукоўцаў абедзвух краінаў адбылася ў Менску. Чарговая пройдзе ў верасні таксама ў сталіцы Беларусі. У наступным годзе беларусія і польскія навукоўцы сустрэнуцца ўжо ў Беластоку на дзвух канферэнцыях Камісіі па складаных пытаннях польска-беларускай гісторыі.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя