Польскія памежнікі на мяжы з Беларуссю выратавалі з балота 12 мігрантаў
Польскія памежнікі выратавалі з балота 12 мігрантаў, якія нелегальна ішлі праз мяжу з тэрыторыі Беларусі, паведамляе прэс-служба Памежнай службы Польшчы. Мігранты спрабавалі перайсці мяжу ў раёне ракі Нараў, але трапілі ў балота. Польскія памежнікі дапамаглі Мігрантам выбрацца з дапамогай выратавальнага абсталявання. Сярод іх былі трое дзяцей — 1, 14 і 16 гадоў.
Двух дарослых давялошся шпіталізаваць — ім была патрэбная дапамога медыкаў. Астатнія часова размешчаныя на памежным пасту. Паведамляецца, што 11 чалавек з’яўляюцца грамадзянамі Ірака, яшчэ адзін — грамадзянін Егіпта.
Беларускае Радыё Рацыя
