Польскую мову ў Беларусі вывучае каля 6000 чалавек
60 вучняў упершыню пачалі заняткі ў польскай школе ў Гародні. Агулам у гэтай навучальнай установе цяпер каля 500 навучэнцаў.
Паводле настаўнікаў, ёсць шмат прычынаў, чаму дзеці і бацькі абіраюць менавіта польскую школу. Сярод іх – добры ўзровень адукацыі, а таксама магчымасць працягнуць ў будучыні навучанне ў ВНУ Польшчы. Большасць дзяцей – з польскіх сем’яў:
– Гэта дзеці, якія паходзяць з польскіх сем’яў, маюць польскія карані, трохі больш разумеюць. З імі прасцей, лягчэй патлумачыць, бо яны ўжо шмат ведаюць з сям’і.
У польскай школе ўсе прадметы выкладаюцца на польскай мове. Аднак ёсць шмат месцаў, дзе моўныя заняткі праходзяць асобна, у якіх польскую мову вывучае каля 6 тысяч чалавек ва ўсёй Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя