Польскую школу ў Гародні хочуць перавесці на дзяржаўныя мовы



Польскую школу ў Гародні хочуць перавесці на дзяржаўныя мовы.

“Гродненская правда” перадае інфармацыю гарадскіх уладаў: “На фоне шэрагу несяброўскіх крокаў суседніх дзяржаў мы надалей прытрымліваемся прынцыпаў добрасуседства і павагі да спадчыны ўсіх нацыянальнасцей, якія пражываюць у нашым горадзе. Разам з тым мы больш уважліва глянулі на пытанне парытэтных падыходаў да вывучэння моў нацыянальных меншасцяў, у тым ліку польскага ў Гародні і беларускага ў Польшчы. Захоўваючы вывучэнне мовы, літаратуры, гісторыі і культуры польскага народа, у далейшым мы будзем планамерна пераходзіць да вывучэння іншых прадметаў у сярэдняй школе №36 на дзяржаўных мовах. А для вучняў 2-11 класаў гэтай школы змяненняў у бягучым годзе не чакаецца”.

Усяго ў Гародні плануецца адкрыць 209 першых класаў, з іх 3 – з беларускай мовай навучання, 2 – з польскай, астатнія – рускамоўныя.

Беларускае Радыё Рацыя