Помнік ахвярам нацызму ўсталяваны ў Белавежскай пушчы
Помнік з’явіўся на тэрыторыі Ясеньскага лясніцтва, дзе ў 1942 годзе былі расстраляны 30 габрэяў з Шарашова, што ў Пружанскім раёне. Падзеі тых гадоў апісвае ў сваёй кнізе Фёдар Саевіч, жыхар вёскі Ясень і былы працаўнік лясгаса.
Ярына Троіцкая перадае:
– Ініцыятыву ўсталяваць помнік узяў на сябе генеральны дырэктар нацыянальнага парку Белавежская Пушча. Гісторыя, апісаная ў кнізе былога ляснічага не пакінула яго абыякавым. Агульнымі намаганнямі было знойдзена дакладнае месца расстрэлаў. Дапамогу па ўсталяванні помніку аказаў Саюз беларускіх габрэйскіх грамадскіх арганізацый.
На пастаменце помніка надпісы на трох мовах – беларускай, ангельскай ды іўрыце.
Ярына Троіцкая, Беларускае Радыё Рацыя