Помнік Караткевічу ў Віцебску адрамантавалі
Некалькі дзён таму журналісты звярнулі ўвагу, што помнік Уладзіміру Караткевічу, усталяваны ў скверы паміж вуліцаў Чэхава і Урыцкага, вымагае рамонту.
Паміж пастаментам і скульптурнай выявай была відаць вялікая дзірка, якую калісьці заладавалі бляхай.
Віцябляне распавялі пра гэта нашаму радыё, публікацыі з’явіліся і ў віцебскіх незалежных СМІ. Гараджане звярнуліся і да камунальных службаў праз сервіс 115.бел.
Што падзейнічала найбольш эфектыўна, сказаць цяжка, але помнік адрамантавалі. Дзірку заладавалі наноў.
Але да ідэальнага парадку яшчэ далёка: смецце вакол зноўку не прыбранае, і адрослыя галіны дрэваў па-ранейшаму замінаюць агляду помніка.
Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск