Помнік Леніну ў Лідзе аблілі чырвонай фарбай
Невядомыя аблілі чырвонай фарбай помнік Леніну на галоўнай плошчы Ліды (Гарадзенская вобласць).
Гэта выявілі сябры Беларускай партыі левых „Справядлівы свет”, якія 7 лістапада ў 11.30 прыйшлі да помніка з кветкамі. Яны выклікалі міліцыю, якая, у сваю чаргу, выклікала работнікаў камунальных службаў. Тыя аператыўна перафарбавалі помнік, паведамілі БелаПАН у прэс-службе партыі.
Ва ўскладанні кветак узялі ўдзел прыблізна 20 чалавек.
