Пошукавыя атрады Беларусі правялі вучэнні



Ладзіла іх агульнабеларуская арганізацыя «Анёл», што дзейнічае ў Менску ды іншых гарадах Беларусі. На вучэннях прафесіяналы рознага роўня — вадалазы і кінолагі — дзяліліся досведам па пошуку людзей. Удзел вучэннях прынялі і гарадзенцы з пошукавай групы «ЦэнтрСпас». Распавядае яе камандзір Яраслаў Струцінскі:

— Гэта быў абмен досведам і таксама на практыцы адпрацавалі тры рэчы, на абсталяванні «Анёла», якога няма у нас, напрыклад навігатары. Асвойвалі новыя тэхнікі пошуку. Вось напрыклад, мы ў сваёй практыцы асабліва не выкарыстоўваем пошуку прадметаў, а там быў адмысловы квадрат дзвесце на дзвесце, дзе былі схаваныя тэнісныя мячыкі. 

Падобныя вучэнні будуць адбывацца некалькі разоў на год, што дапамагае валанцёрам атрымаць новыя спецыфічныя веды ў пошуку людзей. За апошні год гарадзенцы знайшлі каля дзясятка чалавек, якія пайшлі з дому ды згубіліся. Каб стаць валанцёрам «ЦэнтрСпасу» – трэба зарэгістравацца праз старонку атраду у інтэрнэце, ці аказваць дапамогу праз сацыяльныя сеткі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя