Постаць магутнага маштабу



Дзевяноста гадоў таму застрэліўся Усевалад Ігнатоўскі – першы прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Не вытрымаў ганенняў і пераследу сталінскіх кантралёраў.

Усевалад Ігнатоўскі, фота wikipedia.org

Пасля сябе пакінуў вялікую навуковую спадчыну. З’яўляецца адным са слупоў у фармаванні новай беларускай нацыі пачатку ХХ стагоддзя.

Ягоны ўклад ацэньвае прафесар Аляксей Пяткевіч, які, дарэчы, нарадзіўся ў год смерці Усевалада Ігнатоўскага:

– Перш за ўсё ён быў выдатным гісторыкам. Яго некаторыя кнігі выдаваліся па некалькі разоў, буйныя навуковыя даследаванні. Працаваў ён, як і многія, дарэчы, у той час на розных пасадах. Быў наркамам асветы, быў прэзідэнтам Інстытута беларускай культуры, які папярэднічаў Акадэміі навук. Затым быў прэзідэнтам Акадэміі навук.

Нарадзіўся будучы акадэмік у вёсцы Такары, Гарадзенскай губерні, Берасцейскага павету. Цяпер  гэта амаль беларуска-польская мяжа.Прайшоў грунтоўную навуковую школу. Аказалася, што мемарыяльныя знакі Усеваладу Ігнатоўскаму ў Беларусі ёсць. Прынамсі адзін – на будынку Камянец-літоўскай бібліятэкі, Берасцейскай вобласці.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя