Пра арышты берасцейскіх актывістаў паінфармавалі спецдакладчыкаў ААН
Пра арышты і пераследы берасцейскіх актывістаў паінфармавалі спецдакладчыкаў ААН прадстаўнікі праваабарончага цэнтра „Вясны”. Адпаведная заява была накіравана з прычыны адміністрацыйных справаў у адносінах да Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка, — распавёў праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– Беларусь, як і іншыя краіны, прадстаўнікі якіх сустракаюцца, абмяркоўваюць пэўныя сітуацыі, вызначаюць свае пазіцыі. Падчас такіх сустрэчаў беларускаму боку трэба будзе тлумачыцца адносна гэтых фактаў і рабіць пэўныя захады.
Уладзімір Вялічкін звярнуў увагу на тое, што былі парушаны не толькі канстытуцыйныя правы, але і шматлікія міжнародныя пагадненні.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце