Пра асноўныя праблемы сучасных студэнтаў



Адсутнасць гігіены ў інтэрнатах і недастатковая дысцыпліна замежных студэнтаў, немагчымасць сумяшчаць актыўную грамадскую дзейнасць і навучанне, непразрыстая сістэма адзнак, адсутнасць асабістага падыходу да кожнага студэнта, малая стыпендыя. Асноўныя праблемы сучасных студэнтаў пералічылі навучэнцы вышэйшых адукацыйных установаў у Берасці:

– Беларускія студэнты жывуць разам з замежнымі студэнтамі, замежныя студэнты вельмі часта, нават кожную ноч, гучна сябе паводзяць, гэта ў іх ужо ўвайшло ў звычку, нават калі звяртацца да вахцёршы і яна зробіць заўвагу, то тыя не робяць для сябе ніякіх высноваў.

– Калі і ёсць стыпендыя, то яе не хапае на харчаванне. Таму што прадукты дарагія, і ў сталовай таксама нятанна. Адна катлета 20 тысяч каштуе, і ты думаеш, ці табе катлету купіць, ці смажанку з гарбатай, каб табе хапіла грошай.

Навучэнцы звярнулі ўвагу на тое, што ў берасцейскіх універсітэтах часта голас студэнта застаецца непачутым кіраўніцтвам навучальных установаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота zapraudu.info