Пра беларускую Амерыку гаварылі на „Мове нанова” ў Берасці
Праект «Tradycyja» ў межах гурта «Vuraj» быў прадстаўлены ў Берасці. Тут на курсах «Мова нанова» адбылася сустрэча пад назвай “Беларуская Амерыка”. Мерапрыемства прайшло ў грамадска-культурніцкім цэнтры “Грунтоўня” з удзелам Сержука Доўгушава:
– Па-першае, прыехаў паразмаўляць з людзьмі, параспавядаць пра свае гастролі і ўвогуле, што я пабачыў, што я адчуваў і знайшоў. І, канешне, суправаджаў гэта песнямі, спевамі, нейкімі новымі адкрыццямі. Спявалі ўпершыню на ідышы песню, якую знайшлі ў Пінску. Гэта, можна сказаць, наша габрэйская песня.
Літаральна праз тыдзень, 27 траўня, пройдуць чарговыя заняткі «Мова нанова». Яны будуць прысвечаныя абмеркаванню праблемы смяротнага пакарання ў краіне.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота vk.com/mova1019