Пра гасцей з іншаземных абласцей



Панаехала гасцей з іншаземных абласцей – вядомая радок з песні “Крамбамбулі”. Дык вось цяпер пра гэтых гасцей трэба паведамляць у органы ўнутраных спраў. Любіце гасцей? Любіце цяпер пра іх і паведамляць у адпаведныя органы. А там яны ўжо разбяруцца, што да чаго.

Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні праект зменаў у Закон “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь” і Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Што гэта азначае? А тое, што калі вы не паведаміце, што ў вашым жытле пражываюць замежнікі, то будзеце адказваць перад законам. Цяпер за гэта прадугледжваецца адміністрацыйныя адказнасць. Гэтыя ўвядзенні, канешне, вельмі паўплываюць на развіццё турызму. Толькі ўплыў гэты будзе негатыўны. Каму патрэбныя дадатковыя праблемы.

Закон вызначыў памяшканні, пра пражыванне ў якіх замежнікаў трэба будзе праінфармаваць органы МУС. Гэта жылыя памяшканні, жылыя пакоі ў аграэкасядзібах, садовыя домікі, дачы, шматфункцыянальныя памяшканні (бізнэс-апартаменты), сродкі размяшчэння. Прычым жыць замежнікі там могуць не проста так: вызначаны пералік формаў дагавораў. Гэта дагавор найму жылога памяшкання, дагавор на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, дагавор арэнды і дагавор платнага аказання паслуг. Ну ўсё, пасля такіх змяненняў ніводны вораг не патрапіць на тэрыторыю Беларусі.

Юлія Сівец,, Беларускае Радыё Рацыя