Пра клопат беларускай дзяржавы
У Судане працягваюцца баі паміж арміяй Судана і вайсковай групай “Сілы хуткай падтрымкі”. Падавалася, што для беларусаў Судан. Да таго ж гэта закрытая краіна, куды візу не атрымаеш так, як у свой час у Еўропу. Туды не ездзяць у аўтобусныя туры. І ўвогуле Судан і турызм – словы мала сумяшчальныя.
Аднак, справа ў тым, што ў Судане цяпер знаходзяцца 10 беларусаў. І вось пакуль іншыя краіны эвакуіруюць сваіх грамадзян з Судана ў сувязі з кровапралітнымі дзеяннямі, якія там разгарнуліся, беларускае МЗС проста знаходзіцца з беларусамі на сувязі. Прычым на сувязі беларускае МЗС з Егіпта. Вельмі вялікая дапамога: эвакуацыі не будзе, але вы там трымайцеся.
Напрыклад, МЗС Украіны эвакуіравала з зоны баёў у Судане 91 чалавека. Вайскоўцы ЗША і Велікабрытаніі вывезлі з Судана дыпламатаў і іх сем’і. Пра эвакуацыю сваіх грамадзян заявілі іншыя краіны. Напрыклад, Францыя заявіла, што эвакуіруе сваіх грамадзян і грамадзян іншых краін ЕЗ і саюзнікаў. А для МЗС Беларусі эвакуіраваць беларусаў не прадстаўляецца магчымым. Дарэчы, так жа і Расея, якая пастаўляе зброю ў Судан, не спяшаецца забіраць сваіх грамадзян з гэтай краіны. Нават Саўдаўская Аравія вывезла 91 саўдаўца і каля 66 чалавек з іншых краін на вайсковым караблі праз Чырвонае мора. А 10 беларусаў працягваюць знаходзіцца ў Хартуме – сталіцы Судана, дзе ўжо адключылі інтэрнэт, а таксама няма электрычнасці і вады. Ды яшчэ там захапілі лабараторыю з адзёрам. А беларускае МЗС параіла беларусам, якія захраслі ў Судане, заставацца ў бяспечным памяшканні, пакуль не будзе магчымасці гарантаванага бяспечнага выезду з краіны. Як той казаў, выратаванне тапельцаў справа рук саміх тапельцаў.
Юлія Сівец, Беларускае Радыё Рацыя