Пра малы памежны рух распавядалі на берасцейскім рынку
Тлум, гандаль і “малы памежны рух”. На Цэнтральным берасцейскім рынку фермерам і гандлярам раздавалі пакеты для прадуктаў з лагатыпам кампаніі “малога памежнага руху”.
Падрабязней кажа грамадскі актывіст Андрэй Шарэнда:
– Гандляры, якія працуюць на рынку, з ахвотай далучаюцца да кампаніі. Усе пакункі разляцеліся літаральна за некалькі хвілінаў. Бралі ўлёткі, чыталі, прасілі яшчэ пакункаў. Казалі, што будуць распавядаць сваім пакупнікамі пра гэта.
Акрамя раздачы ўлётак і пакетаў, актывісты размясцілі плакаты кампаніі па “малым памежным руху” ў людных месцах гораду. Мясцовыя ўлады неадназначна рэагуюць на гэтую інфармацыйную кампанію. На актывістаў ужо складаліся пратаколы за папулярызацыю дамовы “МПР” у Берасці.
[Not a valid template]
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
