Пра небяспеку агня пачуць ад прафесіяналаў
На Берасцейшчыне ратавальнікі пачынаюць чарговую хвалю інфармацыйна-прафілактычных прац з падлеткамі. Інспектар пінскай выратавальнай службы Юрый Шаўцоў распавядае пра мэты і вынікі такіх урокаў:
– Вельмі шмат праводзіцца апошнім часам экскурсій – гэта і дашкольныя ўстановы, і малодшыя класы школ. Па словах настаўнікаў і выхавацеляў, гэта ім вельмі цікава. Калі паглядзець, як яны сябе тут паводзяць, баявое адзенне для іх як касцюм касманаўта. Ім тлумачаць, што агонь – гэта не заўсёды сябр, і не заўсёды з ім весела і цёпла, ад яго бываюць і трагічныя наступствы.
Паводле дадзеных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у Беларусі толькі за мінулы год 14 дзяцей загінула ў выніку пажараў.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя