На Шаркоўшчыне гаварылі пра Першую сусветную
Круглы стол, прысвечаны Першай сусветнай вайне, адбыўся ў Германавічах Шаркоўшчынскага раёна. У культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча з’ехаліся краязнаўцы і настаўнікі з Мёраў, Браслава, Паставаў, Глыбокага і нават Латвіі. Прысутныя падрыхтавалі даклады, цікавыя факты пра напаўзабытую вайну, як выказаўся адзін з іх. Паводле арганізатаркі мерапрыемства, краязнаўцы Ады Райчонак, тэму варта ўздымаць, каб людзі памяталі пра гора і беды, якія прыносіць вайна:
– Быў юбілей 100-гадовы. І ў мінулы раз на канферэнцыі дамовіліся ўзяць гэту тэму. Яна актуальная, своечасовая. І яшчэ страшна, каб не было новай вайны. Таму ўспамінаем пра жахі гэтай вайны, каб людзі ведалі, што вайна – гэта страшна: гібель людзей, калецтва, губляюцца сем’і…
Навуковая канферэнцыя або круглы стол, прысвечаны значнай гістарычнай падзеі, на прыкладзе мясцовых матэрыялаў ладзіцца ў Германавічах штогод.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі