Пра рэкламу і яе ўплыў размаўлялі ў Берасці



„Роля рэкламы ў стварэнні вобразаў жанчыны і мужчыны: люстэрка, альбо канвеер?” Лекцыя пад такой назвай ў межах праекту ’’Еўрапейская кавярня’’ прайшла ў Берасці. Яе арганізатарамі выступілі акторы незалежнага тэатра ’’Крылы Халопа’’ сумесна з творчай моладдзю горада. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі гендэрныя ўзаема-адносіны, некарэктныя выпадкі рэкламы і так далей, – расказвае эксперт у гендэрных пытаннях, абаронца правоў жанчын Ірына Альхоўка:

– Канешне, за паўтары гадзіны размовы, публічнай лекцыі немагчыма змяніць свядомасць, але мы гаварылі пра крытычнае ўспрыманне рэкламы, як яна на нас уплывае, трэба таксама ўмець фармуляваць свае адносіны да яе. Мы вызначалі рэкламу ў пазіцыі нейкіх прызнакаў – іміджаў, напрыклад, чаму ў рэкламе выкарыстоўваецца перадусім жанчыны, а не мужчыны, як гэта звязана з гендэрнымі пытаннямі.

Удзельнікі сустрэчы змаглі пазнаёміцца з сучаснымі падыходамі да пытання гендэру ў масавай культуры, а таксама змоглі далучыцца да дыскусіі пра сучасную этыку ў рэкламе.

Беларускае Радыё Рацыя