Пра турмы ў Заходняй Беларусі і ГУЛАГ з першых вуснаў



Гісторык Ігар Мельнікаў, аўтар кнігі «Заходнебеларуская Атлантыда», рыхтуе да друку новую працу. Асновай кнігі стануць успаміны вязня Кобрынскай турмы, які падчас Другой сусветнай вайны трапіў у армію Андэрса ды браў удзел у бітве пад Монтэ-Касіна.

Гэта, сапраўды, у нейкім сэнсе можна параўнаць з «Ціхім Донам» Шолахава. Чалавек насамрэч прайшоў вялікія выпрабаванні, ваяваў у Італіі. Але вельмі дэталёва апісаў турмы заходнебеларускія, а таксама апісаў ГУЛАГ, калі ў лагер траплялі прадстаўнікі так званага польскага кантынгенту.

Ігар Мельнікаў мае намер таксама звярнуцца да кінематаграфістаў. На яго думку, мемуары беларускага “андэрсаўца” заслугоўваюць экранізацыі.

Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота nn.by