„Пра заканчэнне пратэсту гаварыць не выпадае”



Вулічныя акцыі пратэсту ў Гомелі болей не праходзяць. Аднак пра заканчэнне пратэсту гаварыць не выпадае,— так лічыць актывістка Святлана Нарскіна, у якой днямі прайшоў вобшук.

Людзі па-рознаму ставяцца да гэтага: задушылі пратэст, ці не. У мяне такога адчування няма. Калі нават дапусціць, што ў многіх людзей ёсць расчараванне, то ўсё роўна трэба разумець, што гэта ўсяго толькі банальная стомленасць. Я бачу і адчуваю, што само грамадства вельмі змянілася за гэты час, зусім іншая атмасфера зараз. Такой Беларусі, якая яшчэ была ў красавіку-траўні, адназначна ўжо не будзе.

У Беларусі акцыі пратэсту працягваюцца 17 тыдняў.

Беларускае Радыё Рацыя